litceysel.ru
добавить свой файл
1


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ


Выпускная работа па

Асновам інфармацыйных тэхналогій”


Магістрант

кафедры Гісторыі Беларусі старажытнагачасу і сярэдніх вякоў

Іванов Аляксей Аляксандравіч

Кіраўнікі:

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Бохан Юрый Мікалаевіч, асістэнт Пазнякоў Андрэй Міхайлавіч


МИНСК, 2009

Змест


Змест…………………………………………………………………………….…2

Спіс скарачэнняў да выпускной работы……………………………………….3

Рэферат на тэму “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры вывучэнні ваеннага фінансавання ў ВКЛ у п.п. XVI ст. ”…………………………….…....4

Уводзіны….……………………………………………………………………......5

Глава 1: Аналіз літаратуры і крыніц……………………………………………..8

Глава 2: Методыка даследавання………………………………………….…....11

Глава 3: Выкарыстанне магчымасцяў офісныз праграм………………………13

Глава 4: Аналіз рэсурсаў глабальнай сеткі Internet……………………………16

Заключэнне…………………………………………………………………….…19

Спіс літаратуры да рэферата……………………………………………….…..20

Прадметны указальнік да рэферата……………………………………...……..22

Інтэрнэт рэсурсы ў прадметнай вобласці даследвання………………………..23

Дзеючы асабісты сайт у WWW (гіперзноска)………………………..………..25

Граф навуковых інтарэсаў………………………………………………...…….26

Прээзентацыя магістэрскай дысертацыі………………………………….……29

Спіс літаратуры да выпускной работы………………………………...……….30

Дадатак…………………………………………………………………..……….32

Спіс скарачэнняў да выпускной работы

АИК – ассоциация “История и компьютер”

БДУ – Беларускі дзяржаўны універсітэт

БД – базы дадзеных

ИТ – інфармацыйныя тэхналогіі

ПК – персанальны камп’ютэр

СКБД – сістема кіравання базамі дадзеных


ЭВМ – электронная вылічальная машына

WWW – World Wide Web (сусветная павуціна)

Рэферат на тэму “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры вывучэнні ваеннага фінансавання ў ВКЛ ў п.п. XVI ст.”

Уводзіны


Дадзеная магістэрская праца і рэферат прысвечаны вывучэнню матэрыяльнага забеспячэння войска і абарончых збудаванняў ВКЛ у першай палове XVI ст. Усе асноўныя аспекты дадзенай працы разглядаюцца праз прызму прававых адносінаў, а таксама праз аналіз эканомікі і гаспадаркі ВКЛ падчас праўлення апошніх прадстаўнікоў дынастыі Ягелонаў: Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста. Верхняй мяжой дадзенага даследвання з’яўляецца 1558 год- пачатак Лівонскай вайны, значэнне, ход якой знаходзяцца ў прамой залежнасці ад папярэдняга этапу гісторыі развіцця эканомікі, гаспадаркі, ваеннай справы на землях ВКЛ.

Актуальнасць тэмы заключаецца ў тым, што пытанні, якія тычацца вайсковай справы і асабаліва праблем фінансавання і забеспячэння абароназдольнасці краіны застаюцца практычна нераспрацаванымі ў беларускай гістарыяграфіі, дзе адсутнічае асобная школа вайсковай гісторыі, у адрозненні ад суседніх краін, дзе пры акадэміях навук працуюць цэлыя інстытуты ваеннай гісторыі, як напрыклад у Польшы і Расіі. Тым больш, што вывучэнне дадзенай тэмы немагчыма без дакладнага аналізу эканамічнай і прававой гісторыі краіны.

Мэта дадзенай працы - ахарактарызаваць узровень матэрыяльнага забеспячэння войска і замкаў Вялікага княства Літоўскага ў першай палове XVIст. праз аналіз сістэмы дзяржаўнага кіравання і гаспадаркі.

Задачы дадзенай працы наступныя: правесці ўсебаковы агляд крыніц і гістарыяграфіі, прысвечанай дадзенай тэме, прааналізаваць сістэму дзяржаўнай гаспадаркі і сістэму дзяржаўнага кіравання па пытанню матэрыяльнага забеспячэння войска і замкаў ВКЛ, вызначыць крытычныя моманты, якія патрабуюць хуткага рэфармавання і мадэрнізацыі для далейшага падтрымання высокага ўзроўню абароназдольнасці дзяржавы, ахарактарызаваць гатоўнасць да ваенных канфліктаў ва ўмовах павелічэння знешняй пагрозы.


Немалаважнай ва ўмовах працэсу інфарматызацыі застаецца праблема аналізу сфер магчымага выкарыстання ІТ увогуле ў працы гісторыка і пры рабоце над канкрэтным даследваннем.

У 1980-е гг. пачаў імкліва развівацца працэс інфарматызацыі навукі і адукацыі, які ахапіў практычна ўсе накірункі чалавечых ведаў. Калі да нядаўняга часу навука вызначалася накапленнем ведаў, то сення ў значнай ступені яна арыентуецца на на спосабы іх атрымання, вылучаючы пры гэтым асобую ролю інфарматыкі.

Узаемадзеянне любой сацыяльна-гуманітарнай дысцыпліны з інфарматыкай прыводзіць або можа прывесці да з’яўлення спецыяльнай навукі - галіновай інфарматыкі, задачай якой з’яўляецца пашырэнне выкарыстаня інфармацыйных тэхналогій ў пэўнай галіне. Па словах А. Д. Урсула, «…из единого объекта познания — информации — специалисты в разных областях знания выбирают «свой» аспект, который и оказывается для них предметом познания».

Працэс інфарматызацыі ахапіў і гістарычную навуку. Перад гісторыяй паўстала задача павышэння інфармацыйнай аддачы ад крыніц і выпрацоўкі спецыяльных метадаў для гэтага. Для вырашэння дадзеных задач, як лічыць І. Д. Кавальчанка, знакаміты расійскі крыніцазнаўца,неабходна звярнуцца да тэорыі інфармацыі. У дадзеным выпадку для гісторыка важным з’яўляецца пытанне аб метадах выяўлення і выкарыстання “схаванай інфармацыі”, якая утрымліваецца ў масавых крыніцах, выяўленчых, мастацкіх, літаратурных і інш.

Унашыя дні актыўна фарміруецца новае напраўленне ў гістарычнай навуцы- гістарычная інфарматыка, якое ўзнікла на мяжы крыніцазнаўства, інфарматыкі і квантытатыўнай гісторыі і ўключае ў сябе фармалізацыю і кам’ютэрную апрацоўку гістарычнай крыніцы, выкарыстанне і распрацоўку новых інфармацыйных тэхналогій навуковага дпследвання, а таксама стварэнне камп’ютэрных тэхналогій навучання.

Гістарычная інфарматыка дае магчымасць засвоіць новы метадалагічны апарат, пашырае межы гістарычнай навукі, якая вырашае не толькі вузкапрофільныя але і сумежныя праблемыгнасеалогіі, архівазнаўства, педагогікі і інш.


Аднак, варта заўважыць, што зуім не ўсе дасягненні ў галіне ІТ (інфармацыйных тэхналогій) падыходзяць для даследвання той ці іншай тэмы, што непасрэдна звязана вельмі часта з вузкай спецыялізацыяй канкрэтнага даследвання, асбліва ў галіне сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і ў гісторыі.

Тэматыка дадзенай магістэрскай працы закранае асаблівасці фінансавай палітыкі кіраўніцтва ВКЛ па пытаннях забеспячэння абароназдольнасці дзяржавы ў першай палове XVI ст. Зыходзячы з таго, што пры вывучэнні асноўных праблемных момантаў дадзенага пытання неабходна аналізаваць значную колькасць масавых крыніц, то выуарыстанне ІТ ў дадзеным даследванні зводзіцца да аптымальнага выкарыстання магчымасцей, закладзеных ў офісныя праграмы MS Word, MS Excel, MS Access. Непасрэдна магчымасці дадзеных офісных праграм ў даследванні будуць разглядацца ў трэцяй главе рэферата.

Першыя дзве главы прысвечаны аналізу крыніц і літаратуры, якая выкарыстоўваецца як пры напісанні непасрэдна магістэрскай дысертацыі, так і пры падрыхтоўцы выпускной работы па асновам ІТ, а таксама агляду метадаў, выкарыстаных падчас гэтай працы. Чацвертая глава рэферата непасрэдна прысвечана аналізу шматлікіх Internet рэсурсаў, якія дазваляюць значны аб’ем працы па дадзенаму пытанню здзейсніць невыходзячы з дома. Сярод найбольш карысных будуць вылучаны інтэрнэт-бібліятэкі і інтэрнэт-архівы, якія ўтрымліваюць шматлікія крыніцы і навуковыя даследванні ў лічбавым варыянце. Многія з дадзеных дакументаў знаходзяцца па-за межамі нашай краіны, таму толькі дзякуючы такім рэсурсам з’яўляецца магчымасць працы з імі.

У заключэнні будуць зроблены вывады, ў якіх будзе дана агульная ацэнка выкарыстаных тэхналогій, падкрэслены станоўчыя характарыстыкі і недахопы тых ці іншых праграм.

Глава 1

Аналіз літаратуры і крыніц

Той факт, што на дадзены момант гісторыя матэрыяльнага забеспячэння войск ВКЛ ў цэлым і забеспячэння абароназдольнасці замкаў у прыватнасці вывучана недастаткова, зусім не ўказвае на адсутнасць, альбо дрэнную даследаванасць гістарычных крыніц, у якіх можа прысутнічаць інфармацыя па розных аспектах дадзенай праблемы. У адрозненне ад папярэдніх стагоддзяў XVI ст. мае сваю фіксацыю ў значнай колькасці гістарычных крыніц: заканадаўчых, актавых, эпісталярных.


Найбольшую каштоўнасць у гэтым плане маюць кнігі Метрыкі ВКЛ, якія з’яўляюцца сваеасаблівым зборнікам актавых крыніц і адлюстроўваюць шырокае кола аспектаў існавання грамадства ВКЛ у XVI ст. Сярод актаў метрыкі, якія адлюстроўваюць пытанні матэрыяльнага забеспячэння абароназдольнасці замкаў і гарадоў ВКЛ знаходзяцца матэрыялы па непасрэднаму фінансаванню будаўніцтва і рамонту гарадскіх умацаванняў, вызначэнню павіннасцей гарадскога насельніцтва па дагляду за іх добраўпарадкаваннем, а таксама па назначэнню адказных асоб, якія павінны назіраць за выкананнем дзяржаўных прадпісанняў. Немала ў метрыцы матэрыялаў, прысвечаных праблеме пераўзбраення і тэхнічнага ўдасканалення гарадскіх арсеналаў, стварэння ўласных майстэрняў па вытворчасці і рамонту зброі. Закранаецца ў актах і пытанне забеспячэння замкаў і гарадоў прафесійнымі ваеннымі кадрамі, а таксама стварэння сталых ваенных гарнізонаў, якія павінны забяспечваць парадак і абароназдольнасць у краіне як падчас баявых дзеянняў, так і ў мірны час. Трэба ўлічваць той факт, што XVIст. з’яўляецца перыядам паступовага пераход ад войска феадальнага, калі служба лічылася ганаровым абавязкам і доказам прыналежнасці да вышэйшага саслоўя, да фарміравання прафесійнага войска, дзе служба з’яўляецца асноўным відам дзейнасці і крыніцай заробку. Усе гэта вымушае шукаць адлюстраванне аспектаў, звязаных непасрэдна з пошукам крыніц фінансавых сродкаў і арганізацыяй самаго працэса фінансавання войска і прадстаўнікоў ваенных спецыяльнасцей, а таксама рамеснікаў і майстроў, чыя праца звязана з абслугоўваннем ваенных пытанняў.

Сярод заканадаўчых крыніц асобнае месца займаюць статуты 1529, 1566, 1588гг. Аднак, улічваючы той факт, што праблема матэрыяльнага забеспячэння войска, замкаў і гарадоў у дадзенай працы разглядаецца толькі адносна першай паловы XVI ст. то нас цікавіць толькі статут 1529г. Асобы інтарэс прадстаўляе раздзел статута, прысвечаны арганізацыі абароны земскай і абавязкам насельніцтва па абароне роднага краю.


Не менш цікавым для даследчыка вайсковай гісторыі Княства дадзенага перыяда з’яўляецца перапіс войска 1528 года, які дае дэталевае апісанне колькаснага склада войска ВКЛ і рэгіянальнага патэнцыялу па магчымасці выставіць пэўную колькасць ваенных сіл падчас паспалітага рушэння. Аднак дадзеная крыніца не мае дакладных звестак аб якасці і колькасці розных відаў узбраення.

Дастаткова багатую інфармацыю аб стане гарадоў і замкаў, замкавых умацаванняў і камунікацый, аб тэхнічнай забяспечанасці арсеналаў, аб колькасці гарадскіх гарнізонаў і аб арганізацыі вартаўнічай службы падаюць рэвізіі і інвентары. Самымі цікавымі з іх з’яўляюцца “Рэвізія Полацка 1552 г.” і “Rewizja zamkyw ziemi Wolynskiej w polowie XVI wieku”.

У суседніх краінах: Польшы, Расіі, Украіне і Літве ўжо даўно склаліся гістарычныя школы, якія займаюцца пытаннямі развіцця вайсковай справы на сваіх землях. Улічваючы той факт, што ВКЛ цесна суіснавала ў XVI ст. з Польскай Каронай, а пасля 1569г. увогуле падпісала міждзяржаўную унію аб стварэнні адзінай дзяржавы, то многія польскія даследчыкі ў сваіх працах часта закраналі стан спраў у ВКЛ, у тым ліку і па пытаннях арганізацыі войска і абароне краіны.Распрацоўка некаторых пытанняў па ваеннай гісторыі пачалося яшчэ ў сярэдзіне XIX ст.

Асобнае месца сярод польскіх даследванняў, прысвечаных вывучэнню вайсковай справы на землях Каралеўства Польскага і ВКЛ займаюць працы К. Гурскага “Historia artyleryi polskiej” і “Historia jazdy polskiej”. Вельмі цікавай з’яўляецца праца польскага даследчыка М. Брэнштэйна “Zarys dziejow ludwisarstwa na ziemiach Wielkiego Ksiestwa Litewskiego” , прысвечаная вывучэнню развіцця розных відаў рамяства на землях ВКЛ.

У працы “Monarchia Jagiellonow 1399-1586” выданай пад рэдакцыяй М. Дэрвіха разглядаецца гісторыя дынастыі Ягелонаў, якая адначасова кіравала і ў Каралеўстве Польскім, і ў ВКЛ напрацягу амаль двух стагоддзяў. Закранаюцца аспекты культурнага, палітычнага, эканамічнага стану краін, аднак у межах дадзенага даследвання варта звярнуць увагу на апісанне некаторых ваенных кампаній першай паловы XVI ст., у якіх прымала ўдзел войска ВКЛ. У працы даецца ацэнка колькаснага складу і ўзроўню матэрыяльнага забеспячэння войска.


Значны ўклад ў даследванне гісторыі ВКЛ зрабілі гісторыкі дарэвалюцыйнай Расіі. Пытанні эканамічнага развіцця, у тым ліку фарміраванне дзяржаўнага скарбу, размеркаванне фінансавых сродкаў, а таксама пытанні гаспадарчага жыцця ВКЛ у часы кіравання Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста знайшлі сваё адлюстраванне ў працы вядомага беларускага гісторыка М. Доўнара-Запольскага “Государственное хозяйство Великого Княжества Литовского при Ягелонах”. Найбольш грунтоўным даследваннем, прысвечаным развіццю дзяржаўных інстытутаў, гаспадаркі, сістэмы падаткаабкладання ВКЛ з’яўляецца праца вядомага гісторыка М.К. Любаўскага “Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно”.

Сярод сучасных беларускіх даследчыкаў варта вылучыць працы Ю.М. Бохана “Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім у XV - XVI ст.ст ”і манаграфію А.М. Янушкевіча “Вялікае княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558-1570гг”.

Такім чынам агульны аналіз гістарыяграфіі дае ўяўленне аб цікавасці гісторыкаў да пытанняў, звязаных з гісторыяй вайсковай справы на землях Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, аднак цэласнай працы па пытанню матэрыяльнага забеспячэння войска і замкаў ВКЛ ў першай палове XVI ст. нажаль няма.

Таксама пры напісанні дадзенага рэферата быў шырока выкарыстаны вучэбна-метадычны комплекс па гістарычнай інфарматыцы (Липницкая О.Л. «Учебно– методический комплекс по исторической информатике. Базовый курс: обработка и анализ статистических и структурированных исторических источников средствами электронных таблиц и систем управления базами данных»). Аўтар,які з’яўляецца экспертам ў галіне гістарычнай інфарматыкі дасціпна і дакладна даносіць веды і звесткі па выкарыстанню ІТ ў галіне гістарычных даследванняў.

Значную дапамогу пры напісанні дадзенага рэфератааказала праца Суркова П.П. «Пресса и информационные технологии». Дадзенае даследванне дапамагло зарыентавацца ў шырокім спектры ІТ і сферах іх выкарыстання.

Глава 2

Методыка даследвання


Для вырашэння канкрэтных задач дадзенага даследвання былі выкарыстаны наступныя метады: спецыяльна-гістарычныя, агульналагічныя, а таксама агульнанавуковыя. Вось асноўныя метады, якія прымяняліся ў магістэрскай рабоце:

  1. Гісторыка-генетычны;

  2. Гісторыка-параўнаўчы;

  3. Гісторыка-сістэмны;

  4. Абстрагіраванне;

  5. Аналіз;

  6. Сінтэз;

  7. Індукцыя;

  8. Дэдукцыя.

Спынемся на дадзеных метадах крыху падрабязней.

Гісторыка-генетычны метад разглядае працэс на працягу ўсяго часу яго гістарычнага развіцця. Дазваляе прасачыць эвалюцыю праблемы, якая даследуецца. У нашым выпадку пры вывучэнні ваеннага фінансавання ў ВКЛ у першай палове XVI ст. такойпраблемай можа стаць станаўленне новай сістэмы падаткаабкладання насельеіцтва, асабліва з’яўленне і станаўленне спецыяльных вайсковых падаткаў.

Гісторыка-параўнаўчы метад дазваляе супастаўляць і параўноўваць пэўную з’яву на розных гістарычных этапах, а таксама дазваляе праводзіць шырокія паралелі паміж з’явамі. У такім аспекце мы лёгка можам параўнаць паміж сабой сістэмы падаткаабкладання ў ВКЛ ўу азначаны перыяд і ў папярэднія часы, а таксама зрабіць паралелі паміж гэтай сістэмай і такімі ж сістэмамі ў іншых краінах.

Гісторыка-сістэмны метад дазваляе разглядаць пэўную з’яву ў цеснай сувязі з усёй сацыякультурнай сістэмай цэлай эпохі. Так сістэму падаткаабкладання можна разглядаць у кантэксце агульнага эканамічнага становішча і патэнцыялу дзяржавы ў азначаны перыяд.

Абстрагіраванне вызначае парадак вылучэння асноўных аспектаў прадмета даследвання і не дае даследчыку займацца другаснымі для яго тэмы пытаннямі.

Аналіз прапаноўвае падзел аб’екта даследвання на канкрэтныя якасці і складаныя часткі. Дзякуючы менавіта гэтаму мы можам разглядаць ваеннае фінансаванне панакірунках крыніці памер як збораў падаткаў у скарб, так і па памерах затрат на канкрэтныя вайсковыя мерапрыемствы.


Сінтэз дазваляе абагульняць інфармацыю пра аб’ект даследвання, дзякуючы прывядзенню да сістэмы яго разрозненных характарыстык і якасцей. Разам з аналізам дазваляе будаваць правільныя вывады пра аб’ект даследвання.

Індукцыя прапаноўвае атрыманне інфармацыі аб канкрэтным прыкладзе на аснове інфармацыі пра тое, якія характарыстыкі звычайна ўласцівыя той ці іншай з’яве (пераход ад агульнага да канкрэтнага).

Дэдукцыя прапаноўвае атрыманне інфармацыіі аб з’яве ў цэлым, на аснове яе асобных прыкладаў (пераход ад канкрэтнага да агульнага). Разаммз індукцыяй дазваляе сфарміраваць лагічны і дакладны падыходда праблемы даследвання.

Усе гэтыя метады разам дазваляюць разглядаць праблему вайсковага фінансавання ВКЛ у азначаны перыяд з розных бакоў, а значыць спрыяюць цэласнаму адлюстраванню праблемы ва ўмовах адсутнасці на дадзены момант абагульняючай працы па дадзенай праблематыцы.

Глава 3

Выкарыстанне магчымасцяў офісных праграм


На сучасным этапе гісторыі ІТ займаюць ў нашым жыцці вельмі важнае месца. У сувязі з гэтым ўсё большая увага надаецца пытанню выкарыстання ІТ. У прыватнасці, мы разгледзім гэта на прыкладзе выкарыстання ІТ пры вывучэнні ваеннага фінансавання ВКЛ ў першай палове XVI ст. Гэтая праблема вельмі актуальная. Менавіта ў пашырэнні сферы ужывання ІТ можна заўважыць рэсурсы для развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу.Няхай некаторыя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў дадзеным даследванні могуць падавацца недастаткова дасканалымі, тым не менш, гэта не змяншае іх значнасці ў развіцці гістарычнай навукі.

Распачнем з таго, што сам камп’ютэр з’яўляецца прадуктам ІТ, аднак сення ён становіцца асноўным інструментам пры рабоце над гістарычным даследваннем. Шматлікія камп’ютэрныя праграмы могуць шырока выкарыстоўвацца падчас даследвання. Асабліва гэта тычыцца офісных праграм. Так, напрыклад, программа «Word» дазваляе нам здзяйсняць набор і рэдагаванне тэкста даследвання. Таксама яна дазваляе прывесці працу ў патрэбны выгляд і фармат, які рэгламентуецца дакументамі і актамі. Таксама «Word» прапаноўвае нам шырокі магчымасці па пабудове графікаў і табліц. Графікі выдатна падыходзяць пры даследванні пытанняў па эканамічнай гісторыі ў цэлым і па гісторыі ваеннага фінансавання ў прыватнасці,так як графік дазваляе прасачыць пэўную дынаміку колькасці наемнага войска і суму затрат на яго утрыманне, змяненні памераў падаткаў і памераў прыходу і расходу скарбу, а таксама дынаміку змен вайсковых затрат ў азначаны перыяд. Табліцы дазваляюць правесці параўнаўчы аналіз заробкаў тых ці іншых вайсковых спецыялістаў, і увогуле даюць не толькі наглядную магчымасць прасачыць колькасныя змены таго ці іншага паказчыка, але і магчымасць дапоўніць некаторымі асобнымі звесткамі, якія могуць характарызаваць з’яву ці падзею адносна яго асаблівых рыс.Магчымасці праграмы «Word» шырока выкарыстоўвае А. Янушкевіч , а таксама цэлы шэраг іншых знакамітых беларускіх гісторыкаў. широко использует Андрей Янушкевич а также целый ряд других выдающихся современных белорусских историков.


Рамесныя спецыяльнасці

Гродна 1561 г.

Пінск 1561 г.

Брэст 1566г.

Полацк 1654 г.

Віцебск 1655 г.

Сапожнікі

2

1

20

21

5

Кавалі

4

11

13

2

5

Цесляры

1

5

7

19

5

Ганчары




3

4

3

5

Рудакопы





1




3




Сабельнікі

1







1

1

Мечнікі







1

1




Пішчальныя броннікі










1




Аптэкары




1

2







Табліца 1: “Рамесныя спецыяльнасці і колькасць рамеснікаў ў некаторых беларускіх гарадах паводле інвентароў”.

Так, аналізуючы табліцу адзін мы можам зрабіць шэраг высноў не толькі па пытаннях узроўню рамеснай вытворчасці і колькасці майстроў той ці іншай спецыяльнасц ў.некаторых гарадах ВКЛ, але і аб часе з’яўлення сталай вытворчасці пэўнага тыпу вырабаў.Гэта праблема ускосна закранае і ўзровень дзяржаўных затрат на працэс пераўзбраення войска і замкавых гарнізонаў, так як да з’яўлення, напрыклад, уласнай вытворчасці агняпальнай зброі дзяржава вымушана была выдаткоўваць значныя грашовыя сродкі на дадзеныя патрэбы.


Пры выкарыстанні колькасных метадаў галоўнай умовай магчымасці іх прымянення з’яўляецца выкарыстанне шматлікіх формул і вылічальых схем для дасягнення выніка. У гэтым сэнсе камп’ютэр, як вялізны і дасканалы калькулятар не мае сабе роўных. Такім чынам усе станоўчыя вылічальныя якасці камп’ютэра як прадукта ІТ можна выкарыстаць пры даследванні праблемы фінансавання вайсковых патрэб у ВКЛ у азначаны час з пункту гледжання колькасных метадаў. Так, дзякуючы выкарыстанню колькасных метадаў мы можам з вялікай доляй упэўненнасці вылічыць сярэднегадавыя дзяржаўныя затраты на вайсковыя патрэбы і вызначыць якую долю скарбаву займаюць дадзеныя затраты.

Не менш важнай тэхналогіяй, якую можна выкарыстоўваць пры разглядзе дадзенай тэмы, з’яўляецца офісная праграма «Excel». «Excel» уяўляе сабой адну з найбольш дасканалых таблічных сістэм. Яна дзейсна прадстаўлена табліцай, фактычна бясконцай для запаўнення. Она действительно представляет собой настоящую таблицу, фактически бесконечную для заполнения. Важнейшай асаблівасцю сістэмы “Excel” з’яўляецца магчымасць у межах таблічнай сістэмы ажыцяўляць складанейшыя матэматычныя падлікі з выкарыстаннем формул. Вельмі карыснай таксама з’яўляецца функцыя, якая дазваляе ў межах сістэмы «Excel» будаваць наглядныя табліцы і графікі.

Калі разглядаць прыведзеную вышэй табліцу, то дзякуючы дадзенай праграме мы можам правесці аўтаматычны падлік агульнай колькасці рамесных спецыяльнасцей і колькасці рамеснікаў ў гарадах, можам падлічыць і агульную колькасць рамеснікаў той ці іншай спецыяльнасці на тэрыторыі ВКЛ. Гэтыя падлікі разам з аналізам крыніц, якія падаюць інфармацыю пра тагачасныя аб’ёмы вытворчасці даюць магчымасць прааналізаваць магчымы патэнцыял уласнай прадукцыі асабліва ў галіне вырабу зброі і неабходны памер закупкі зброі за мяжой, што дазваляе хоць і прыблізна, але зрабіць падлік аб магчымых скарбавых затратах.

Аднак важнейшай асаблівасцю вышэй упамянутай сістэмы з’яўляецца магчымасць стварэння практычна завершанай базы дадзеных ў таблічнай форме . З дапамогай «Excel» мы можам стварыць базу дадзеных памераў збору тых ці іншых падаткаў, асабліва спецыяльных вайсковых (сярэбшчыны, ардыншчыны і галоўшчыны) па гадах і па гарадах ВКЛ, что дазваляе правесці аналіз фінансавых магчымасцяў дзяржавы па забеспячэнню ўласнай бяспекі. Дадаткова можна стварыць і базу дадзеных па заробках тых ці іншых вайсковых спецыялістаў, параўнаць дынаміку роста цэн на прадукты і роста заробкаў і г.д. Аднак на сеняшні момант аўтар дысертацыі і рэферата не мае столь глабальнай інфармацыі для стварэння падобных баз дадзеных, таму гэта магчыма справа будучага. Але менавіта дзякуючы тэхналогіі «Excel» такая праца магчыма і з’яўляецца справай часу.


Падобнай да папярэдняй, але ўсё ж больш дакладнай тэхналогіяй, якую магчыма прымяняць пры вывучэнні вайсковага фінансавання ў ВКЛ з’яўляецца праграма «Access». Яна таксама дае магчымасць будаваць матэматычныя формульныя канструкцыі і ствараць табліцы. Таксама ў ёй існуе магчымасць пабудовы схем і дыяграм, але ў адрозненні ад папярэдняй праграмы гэты працэс з’яўляецца крыху больш складаным, аднак і самі схемы і дыяграмы атрымліваюцца больш якаснымі. Аднак, напэўна, галоўнай асаблівасцю «Access» з’яўляецца магчымасць стварэння цэлых комплексаў баз дадзеных, якія звязаны паміж сабой. Пры гэтым існуе магчымасць ствараць лагічныя сувязі і ланцужкі паміж базамі дадзеных і, што самае галоўнае, дазваляе здзяйсняць выбарку інфармацыі па пэўнаму зададзенаму крытэрыю, прычым, калі гэта патрэбна, адразу з усіх баз дадзеных, альбо па выбару, з некаторых. Усё гэта дае практычна неабмежаваныя магчымасці для аналіза матэрыяла: фактычна даследчык абмежаваны толькі колькасцю ўведзенай інфармацыі і ўзроўнем свайго валодання дадзенай сістэмай. Навуковае і даследчае значэнне дадзенай тэхналогіі цяжка пераацаніць, таму што аналіз з’яўляецца адным з найбольш вядучых метадаў навуковай працы.

Глава 4

Аналіз рэсурсаў глабальнай сеткі Internet

Сення Internet у большай ступені становіцца неад’емнай часткай нашай дзейнасці. Гэтае сцверджанне мае непасрэднае дачыненне і да навукова-даследчай сферы. Мы можам назіраць пастаянны рост даступных рэсурсаў, ў тым ліку і гістарычных, што дазваляе спадзявацца на дасціпнае выкарыстанне накопленага матэрыялу, які прадстаўяецца ў электронным фармаце, а таксама на наш ўнесак ў гэтую справу.

Усе гэта не можа не тычыцца гістарычнага даследвання і гістарычнай адукацыі. Шматлікія секцыі і нават асаобныя канферэнцыі, прысвечаныя дадзенай праблеме сталі звычайнай справай у сучасным еавуковым асяроддзі.

Internet Интернет з’яўляецца найбольш сучасным сродкам, накіраваным на шырокі доступ да крыніц, аператыўны абмен інфармацыяй паміж навукоўцамі, папулярызацыю гістарычных ведаў і прадстаўленне поўнай інфармацыі аб даследваннях, распрацоўках у гістарычных дысцыплінах. Таму перад гістарычнымі рэсурсамі ў Internet паўстаюць тры асноўныя мэты: - прадстаўленне навуковай інфармацыі ;

- адукацыйныя функцыі;

- папулярызацыя навукі.

Інфармацыйны комплекс, накіраваны на вырашэнне дадзеных задач уяўляецца неабходным для кожнага гістарычнага сервера. У гэты комплекс павінны уваходзіць наступныя структурныя элементы: блок агульнай інфармацыі аб установе-распрацоўшчыку (найменне, падраздзяленні, спіс супрацоўнікаў з тэматыкай іх даследвання, паштовы і электронны адрасы) - такім патрабаванням найчасцей адпавядаюць серверы навучальных і даследчых устаноў (напрыклад www.archives.gov.by ); блок навуковай інфармацыі (праэкты арганізацыі і яе супрацоўнікаў, навуковыя артыкулы і публікацыі, навіны даследванняў, элетронныя віды крыніц і манаграфій) - такі выгляд звычайна маюць сайты электронных бібліятэк і архіваў(www.vostlit.info); блок спецыфічнай інфармацыі (для навучальных установаў, напрыклад, спіс вучэбных курсаў, для музеяў-кароткае апісанне дзеючых выстаў і экспазіцый і г.д..)- большасць сайтаў музеяў і ВНУ адпавядаюць такім патрабаванням (www.bsu.by); а таксама блок дапаможнай інфармацыі (спасылкі на іншыя падобныя рэсурсы). Неабходна заўважыць, што існаванне навуковай установы немагчымае без навукова-даследчай працы, а навуковая інфармацыя не павінна стварацца толькі дзеля самаго даследчыка. У той жа час задачы папулярызацыі навукі і данясення навуковых ведаў да шырокага кола чытачоў ў роўнай ступені паўстаюць як перад адукацыйнымі, так і перад навуковымі установамі.

Пры даследванні праблемы вайсковага фінансавання ВКЛ ў першай палове XVI ст. можна выкарыстоўваць значную колькасць рэсурсаў глабальнай сеткі, які ўласна можна падзяліць на рэсурсы навучальных установаў і адукацыйных праграм, рэсурсы электронных бібліятэк і архіваў, сайты клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі і шматлікія форумы.

На жаль, сайты большасці беларускіх ВНУ па сваёй інфарматыўнасці пакідаюць жадаць лепшаг, нават сайт гістарычнага факультэта БДУ (www.hist.bsu.by) наўрад ці задавальняе патрэбы даследчыка. Куды лепш выглядаюць сайт нават расійскіх навучальных установаў, а сайт гістарычнага факультэта МДУ (www.hist.msu.ru) увогуле дазваляе даследчыку карыстацца вялізнай колькасцю лічбавых версій крыніц і архіўных дакументаў, сярод якіх ёсць і матэрыялы па гісторыіі ВКЛ і ў тым ліку па праблеме вайсковага фінансавання.

Аднак найбольшую каштоўнасць пры даследванні гістарычных праблем маюць рэсурсы электронных бібліятэк і архіваў, аўтары якіх непасрэдна займаюцца пошукам гістарычных крыніц і даследванняў і прывядзеннем іх ў электронны варыянт. Непасрэдна пры даследванні праблем вайсковага фінансавання ў ВКЛ аўтар дысертацыі і рэферата неаднаразова звяртаўся да наступных электронных рэсурсаў: www.starbel.narod.ru, www.livonia.narod.ru, www.vostlit.info. Усе дадзеныя рэсурсы змяшчаюць вялізную колькасць крыніц і даследванняў па гісторыі краін Усходняй Еўропы ў розныя часы і ў тым ліку па гісторыі ВКЛ, сярод якіх можна знайсці заканадаўчыя акты, рэвізіі і вопісы, мемуары непасрэдных удзельнікаў падзей і г.д.

Не трэба здзіўляцца таму факту, што неацэнную дапамогу даследчыку, які асабліва займаецца ўсемі накірункамі вайсковай гісторыі могуць аказаць электронныя рэсурсы шматлікіх клубаў ваенна гістарычнай рэканструкцыі(www.jasinski.polishwarfare.uk, www.art.lutsk.ua), якія самі ў пошуках матэрыялаў для ўласнай работы знаходзяць рэдкія крыніцы, асбліва выяўленчыя і выкладаюць іх пасля на сваіх сайтах. Акрамя таго, цікавячыся вайсковай гісторыяй таго ці іншага рэгіёна, рэканструктары стараюцца знайсці і сабраць ў сябе ўсю інфармацыю і ўсе даследванні па дадзенай тэме. Таму нерэдка можна знайсці на іх сайтах даследванні і манаграфіі па той ці іншай праблеме, якія нельга знайсці нават ў навуковых бібліятэках нашай краіны.

Дзякуючы пашырэнню выкарыстання магчымасцей глабальнай сеткі ў навуковых устанавах і сярод прыватных карыстальнікаў, ствараецца новая магчымасць атрымаць новую карысную інфармацыю ў рэжыме on-line. Можна праводзіць канферэнцыі і форумы, якія дапамагаюць наладзіць стасункі паміж даследчыкамі і падзяліцца думкамі па той ці іншай праблеме. Такім электронным рэсурсам,напрыклад, з’яўляецца www.histforum.com.

Яшчэ адным немалаважным патрабаваннем да сервера з’яўляецца яго дву- ці шматмоўе. Таму што цікавасць да даследванняў, крыніц, распрацовак могуць праявіць і замежныя навукоўцы. Аднак у некаторых краінах, а менавіта краінах Балтыкі з-за палітычнай кан’юнктуры знайсці спецыялізаваныя сайты, якія маюць свій варыянт на рускай мове, практычна немагчыма, ды і сайты беларускіх і увогуле усходнееўрапейскіх даследчых інстытутаў рэдка маюць англіскі варыянт.

Такім чынам важным патрабаваннем да стварэння шырокадаступных электронных інфармацыйных рэсурсаў з’яўляецца высокі прафесіяналізм і зацікаўленасць распрацоўшчыка.

Заключэнне

Па выніку праведзенай працы можна зрабіць выснову, што выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій ў гістарычных даследваннях мае вялікае значэнне. Дадзеныя тэхналогіі дазваляюць падняць гістарычнае даследванне на якасна новы узровень. Аўтар разгледзеў прымяненне ІТ пры вывучэнні пытання фінансавага забеспячэння вайсковых патрэбаў ВКЛ ў першай палове XVI ст., што дае пэўны стымул пры далейшай працы над магістэрскай дысертацыяй.

У дадзеным рэфераце было наглядна прадэманстравана, што выкарыстанне ІТ ў гістарычнай навуцы не з’яўляецца чымсьці чужародным, але якасна новым элементам гістарычнага даследвання, які дазваляе зрабіць новыя, папярэдне невядомыя вынікі і высновы. Больш таго, аўтар рэкамендуе шырока выкарыстоўваць ІТ ў гістарычных даследваннях.

Да таго ж былі разгледжаны практычныя прыклады выкарыстання ІТ пры рабоце над гістарычным даследваннем. З гэтых прыкладаў можна зрабіць выснову аб неабходнасці пашырэння выкарыстання ІТ у шырокім спектры гістарычных даследванняў.

Такім чынам, у заключэнні хацелася б адзначыць наступнае: ІТ, якія былі створаны ў галіне матэматыкі-інфарматыкі, поўнасцю падыходзяць і для гістарычных даследванняў. З гэтага мы можам зрабіць выснову, што і пры вывучэнні праблемы ваеннага фінансавання ў ВКЛ у першай палове XVI ст. з’яўляюцца вельмі карыснымі.

Спіс літаратуры да рэферата


  1. Jablonowski A. Rewizja zamkyw ziemi Woiynskiej w polowie XVI wieku.- Warszawa: Skl. Gl. W ksieg. Gebethnera i Wolffa, 1877.- 153 s.

  2. Monarchia Jagiellonow, 1399-1586 / Red.: Marek Derwich.- Warszawa: Horyzont Wroclaw: Wyd-wo Dolnoslaskie, 2003.- (Polska dzieje cywilizacji i narodu) 262 s.

  3. Блаттнер П. Использование Microsoft Excel 2002. Специальное издание / Пер. с англ. – М.: Издательский дом «Вильямс», 2002.
  4. Бохан Ю.М. Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім у XV - XVI ст.ст.- Мн.: Інстытут НАН Беларусі, 2004.- 92 с.: іл.


  5. Виллет Э., Кроудер Д., Кроудер P. Microsoft Office 2000. Библия пользователя / Пер. с англ.: Учебное пособие. – М.: Издательский дом «Вильямс», 2001.

  6. Гайдамакин Н..А. Автоматизированные информационные системы, базы и банки данных. Вводный курс: Учебное пособие. – М.: Гелиос АРВ, 2002.

  7. Гарнаев А.Ю. Excel, VBA, Internet. – СПб.: БХВ-Петербург, 2002.

  8. Довнар-Запольский М.В. Государственное хозяйство Великого Княжества Литовского при Ягелонах.- Киев, 1901.-Т.1.-807 с.

  9. Карпова Т.С. Базы данных: модели, разработка, реализация. – СПб.: Питер, 2001.

  10. Липницкая, О.Л. Учебно– методический комплекс по исторической информатике. Базовый курс: обработка и анализ статистических и структурированных исторических источников средствами электронных таблиц и систем управления базами данных / О.Л. Липницкая, Е.Э. Попова. - Мн.: БГУ, 2002.

  11. Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно.- 2-е изд.- Б.м.: Моск. худож. печатня, 1915.- 401 с.

  12. Муртазин Э.В. Internet. – М.: ДМК-Пресс, 2002.

  13. Основы информатики: Учеб. пособие / А.Н.Морозевич, Н.Н.Говядинова, В.Г.Левашенко и др. / Под. ред. А.Н.Морозевича. – Мн.: Новое знание, 2003.
  14. Первый Литовский Статут ( 1529 г.): палеография и факсимиле рукописей списков Замойских и Фирлейского / S.Lazutka.- Vilnius: Margi rastai, 2007.- 535 с.: факс., ил.


  15. Петров М.Н. Молочков В.П. Компьютерная графика. – СПб: Питер, 2002.

  16. Полоцкая ревизия 1552 года / К изд. Подготовил И.И. Лаппо.-М: Изд. Императорского общества истории и древностей российских при Московском университете, 1905.- 238с.

  17. Янушкевіч А.М. Вялікае княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558-1570 гг.- Мн.: Медисонт, 2007.- 356 с.

Прадметны указальнік да рэферата

MS Word - 7,14,15;

MS Excel - 7,15,16;

MS Access - 7,15,16;

Internet - 7,17;

Гістарычная інфарматыка – 6;

Інфармацыйныя тэхналогіі - 6,14,15,16,17,18,20.

Інтэрнэт рэсурсы ў прадметнай вобласці даследвання

Сайт

Яго характарыстыка

www.vak.org.by

Гэты сайт утрымлівае неабходныя да абавязковага выканання патрабаванні па афармленні навуковых прац. Сайт даволі недакладны і недапрацаваны, аднак лепшага ВАК пакуль прапанаваць не можа.

www.medialaw.ru

Гэты электронны рэсурс прапаноўвае шмат карыснай інфармацыі па ІТ. Добра аформлены, з прыемнай навігацыяй і дызайеам.

www.livonia.narod.ru


Вельмі цікавы і карысны сайт для даследчыкаў, якія цікавяцца гісторыяй народаў Прыбалтыкі. Вельмі добры падбор крыніц і дакументаў па гісторыі рэгіёна. Увогуле дастаткова распрацаваны рэсурс.

www.starbel.narod.ru

Вельмі карысны сайт для даследчыкаў, які прапаноўвае вялізную колькасць крыніц і даследванняў, неабходных у навуковай працы. Рэсурс, якім можна карыстацца пры напісанні магістэрскай працы, хаця і створаны на любіцельскай аснове.

www.vostlit.info

Добры і адначасова інфармацыйна насычаны сайт з шыкоўным наборам гістарычных крыніц. Асноўная ўвага надаецца крыніцам па гісторыі Усходняй Еўропы. Дабротны, прафесійны сайт, зручны пры выкарыстанні.

www.jasinski.polishwarfare.uk

Электронны рэсурс, які прысвечаны праблемам гістарычнай рэканструкцыі зброі і воінскага рыштунку Сярэднявечча і Новага Часу. Сайт прыемны ў навігацыі, багата ілюстраваны. Сайт выкананы на вельмі высокім прафесійным узроўні.

www.kismeta.com

Нядрэнны сайт па гісторыі кавалерыі Сярэднявечча і Новага Часу. Не зусім удалае афармленне кампенсуецца інфарматыўнасцю прапанаванага матэрыяла.


www.art.lutsk.ua

Цікавы сайт украінскіх рэканструктараў. Утрымлівае шмат карысных матэрыялаў па гісторыі вайсковай справы на ўкраінскіх землях.

www.zrodla.historyczne.prv.pl

Вельмі ўдалы сайт для навукоўцаў і проста для прыхільнікаў ваеннай гісторыі Новага Часу. Вельмі зручны для працы.

www.kamunikat.org

У бібліятэцы “Камуніката” сабрана вялізная колькасць даследванняў па гісторыі Беларусі, пры гэтым бібліятэка пастаянна папаўняецца. Вельмі багаты раздзел “Перыёдыка” (артыкулы часопісаў “Białoruskie zeszyty Historyczne”, “Беларускі гістарычны агляд”, “Гістарычны альманах”, “Куфэрак Віленшчыны”).


www.archives.gov.by


Інфармацыйны рэсурс Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь. На сайце ёсць звесткі аб дзяржазных архіўных установах, матэрыялы па архіўнай справе і дакументацыйнаму абароту і забеспячэнню кіравання. Прадстаўлена інфармацыя па генеалогіі, археаграфіі, заканадаўству, і прафесійнай падрыхтоўцы спецыялістаў. Значную частку складаюць матэрыялы, якія адлюстроўваюць гісторыю Беларусі.

www.histforum.com

Сайт, які аб’ядноўвае гісторыкаў-прафесіяналаў і тых, хто проста цікавіцца гісторыяй. Тут можна пакінуць водзыў па пэўнаму пытанню, абмеркаваць спрэчныя моманты па айчыннай і сусветнай гісторыі. На сайце размешчаны карысныя спасылкі на іншыя гістарычныя рэсурсы ў глабальнай сетцы.


Дзеючы асабісты сайт ў WWW (гіперзноска)

www.dovmont85.narod.ru

Граф навуковых інтарэсаў

магістранта А.А. Іванова, гістарычны факультэт

спецыяльнасць 07.00.02 Айчынная гісторыя

Сумежныя спецыяльнасці

Асноўная спецыяльнасць

Спадарожныя спецыяльнасці

05.25.02 - дакументалістыка, дакументазнаўства, архівазнаўства

1. Распрпацоўка арганізацыйных, тэзнічных і прававых асноў дакументаабароту пры выкарыстанні традыцыйных, сучасных і перспектыўных носьбітаў інфармацыі.

2. Распрацоўка крытэрыяў адбору дакументаў для архіўнага захоўвання, вызначэнне статусу і рэжыму, класіфікацыя архіўных дакументаў, у тым ліку ў стасунку да аўтаматызаваных сістэм, іх захоўваня і пошуку.

3. Распрацоўка навуковай метадалогіі выкарыстання архіўных фондаў, навуковае абгрунтаванне і распрацоўка метадаў аналізу і эфектыўнага выкарыстання дакументаў навукі, гісторыі і культуры.


4. Сістэмны аналіз, мадэляванне і аптымізацыя дакументапатокаў на аснове сучасных інфармацыйных тэхналогій.

07.00.03 - усеагульная гісторыя

1. Агульныя заканамернасці эканамічнага, палітычнага і соцыякультурнага развіцця народаў свету ва ўхаемасувязі з іншымі сферамі чалавечай дзейнасці, уплыў навакольнага асяроддзя на грамадскае жыццё і ўплыў чалавецтва на навакольнае асяроддзе.

2. Гісторыя развіцця дзяржаў, палітычных і грамадскіх інстытутаў на лакальным, рэгіянальным і лакальных узроўнях; гісторыка-дэмаграфічныя працэсы.

3.Развіццё духоўнай культуры, навукі, тэхнікі і адукацыі ў розных краінах і частках свету; гісторыя паўсядзённасці, ментальнасць людзей розных эпохаў.

07.00.15 - гісторыя міжнародных зносін і знешняй палітыкі

1. Мiждзяржаўныя адносiны ў гістарычным аспекце (войны як спосаб вырашэння мiжнародных (мiждзяржаўных) супярэчнасцей; стварэнне i ўзаема-дзеянне эканамiчных i ваенна-палiтычных блокаў дзяржаў; узнікненне, эвалюцыя і распад сістэм міжнародных адносін; узнікненне і распад дзяржаў, змена дзяржаўных межаў).

2. Гiсторыя i сучасная дзейнасць сусветных мiждзяржаўных арганiзацый па падтрыманнi мiру i бяспекi; сiстэмы рэгiянальных мiждзяржаўных аб’яднанняў, ваенна-палiтычных i эканамiчных каалiцый i саюзаў, iнтэграцыйных аб’яднанняў, сусветных няўрадавых арганiзацый.


07.00.06 - археалогія

1.Гістарычныя працэсы сацыяльна-эканамічнага развіцця, відаў гаспадарчай дзейнасці, праблемы палітычнай гісторыі па пісьмовых і археалагічных матэрыялах, праблемы гістарычнай перыядызацыі і класіфікацыі помнікаў.

2. Гісторыя беларускай археалогіі.

3. Развіццё духоўнай культуры і ідэалагічных уяўленняў.

07.00.09 - гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследвання

1. Асновы пабудовы мадэлі гістарычнай навукі. Мадэлі канцэптуальных падыходаў. Структура гістарычнага даследвання.Основы моделирования исторической науки. Катэгорыі гістарычнай навукі.

2. Прынцыпы і метады гістарычнага даследвання. Спосабы пабудовы і абгрунтавання гістарычных ведаў. Агульналагічныя, агульнанавуковыя і спецыяльныя гістарычныя метады.


07.00.02-айчынная гісторыя

Айчынная гісторыя - вобласць гістарычных ведаў, якая займаецца даследваннем заканамернасцяў і асаблівасцяў гісторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён у кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі, станаўлення яе дзяржаўнасці, распрацоўкай тэорыі і методыкі вывучэння гістарычных працэсаў, гістарыяграфіі і крыніц па праблемах, якія даследуюцца.

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё грамадства на тэрыторыі Беларусі: грамадскі лад, сельская гаспадарка, прамысловасць, шляхі зносін і транспарт, гандль, сродкі сувязі, урбанізацыя, фарміраванне і становішча саслоўяў, класаў.


2. Дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі, іх унутраная і знешняя палітыка, мясцовае кіраванне, класавая барацьба, палітычныя і іншыя партыі, арганізацыі. .

3. Рэлігія і царква, становішча і роля асобных канфесій у дзяржаўным і грамадскім жыцці, культурным развіцці, канфесійныя ўзаемаадносіны

4. Матэрыяльная і духоўная культура, асвета і навука.

5. Фарміраванне этнасаў і нацый на тэрыторыі Беларусі, іх ментальнасць, этнічныя ўзаемаадносіны, нацыянальная культура і нацыянальны рух.

6. Эканамічныя, грамадска-палітычныя і культурныя сувязі Беларусі з іншымі краінамі



12.00.01 - тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя прававых вучэнняў

1. Даследванні сутнасці, зместу і формы права, заканамернасцяў яго ўзнікнення, развіцця і функцыянавання.

2. Роля дзяржавы і права ў забеспячэнні правоў і свабод чалавека.

3. Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці дзяржавы і права.

Даследванне гісторыі канцэптуальных прававых і палітычных ідэй і тэорый, заканамернасцяў іх узнікнення і развіцця.

13.00.02 - тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)

1. Распрацоўка канцэпцый зместу навучальных прадметаў на розных узроўнях навучання.


2. Канструяванне зместу, метадаў і арганізацыйных формаў навучання ва ўмовах трансфармацыі, інфарматызацыі і глабалізацыі грамадскіх, культурных і адукацыйных працэсаў.

23.00.04 - палітычныя праблемы міжнародных сістэм і глабальнага развіцця

1. Гістарычная эвалюцыя сістэмы міжнародных зносінаў.

2. Месца Рэспублікі Беларусь у сістэме міжнародных зносінаў. Знешняя палітыка і дыпламатыя Рэспублікі Беларусь.

24.00.01 - тэорыя і гісторыя культуры

Праблемы кроскультурнай камунікацыі, нацыянальнае і агульначалавечае ў культуры, спецыфіка культуры Беларусі.








Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі

Тэма дысертацыі “Фінансавая палітыка кіраўніцтва ВКЛ па пытанню забеспячэння абароназдольнасці дзяржавы ў першай палове XVI ст.”. Паглядзець прэзентацыю можна на сайце www.dovmont85.narod.ru у раздзеле “Заданні па інфарматыцы”.

Пералік слайдаў знаходзіцца ў дадатку.

Спіс літаратуры да выпускной работы

  1. Jablonowski A. Rewizja zamkyw ziemi Woiynskiej w polowie XVI wieku.- Warszawa: Skl. Gl. W ksieg. Gebethnera i Wolffa, 1877.- 153 s.

  2. Monarchia Jagiellonow, 1399-1586 / Red.: Marek Derwich.- Warszawa: Horyzont Wroclaw: Wyd-wo Dolnoslaskie, 2003.- (Polska dzieje cywilizacji i narodu) 262 s.
  3. Блаттнер П. Использование Microsoft Excel 2002. Специальное издание / Пер. с англ. – М.: Издательский дом «Вильямс», 2002.


  4. Боровиков В.П. Statistica: искусство анализа данных на компьютере. – СПб.: Питер, 2001.

  5. Бохан Ю.М. Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім у XV - XVI ст.ст.- Мн.: Інстытут НАН Беларусі, 2004.- 92 с.: іл.

  6. Виллет Э., Кроудер Д., Кроудер P. Microsoft Office 2000. Библия пользователя / Пер. с англ.: Учебное пособие. – М.: Издательский дом «Вильямс», 2001.

  7. Гайдамакин Н..А. Автоматизированные информационные системы, базы и банки данных. Вводный курс: Учебное пособие. – М.: Гелиос АРВ, 2002.

  8. Гарнаев А.Ю. Excel, VBA, Internet. – СПб.: БХВ-Петербург, 2002.

  9. Дейт К. Введение в системы баз данных / Пер. с англ. 6-е изд. – СПб.: Издательский дом «Вилиямс», 2000.

  10. Довнар-Запольский М.В. Государственное хозяйство Великого Княжества Литовского при Ягелонах.- Киев, 1901.-Т.1.-807 с.

  11. Карпова Т.С. Базы данных: модели, разработка, реализация. – СПб.: Питер, 2001.

  12. Корнеев В.В. Гареев А.Ф., Васютин СВ., Райх В.В. Базы данных. Интеллектуальная обработка информации. –М.: Нолидж, 2001. .
  13. Липницкая, О.Л. Учебно– методический комплекс по исторической информатике. Базовый курс: обработка и анализ статистических и структурированных исторических источников средствами электронных таблиц и систем управления базами данных / О.Л. Липницкая, Е.Э. Попова. - Мн.: БГУ, 2002.


  14. Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно.- 2-е изд.- Б.м.: Моск. худож. печатня, 1915.- 401 с.

  15. Муртазин Э.В. Internet. – М.: ДМК-Пресс, 2002.

  16. Основы информатики: Учеб. пособие / А.Н.Морозевич, Н.Н.Говядинова, В.Г.Левашенко и др. / Под. ред. А.Н.Морозевича. – Мн.: Новое знание, 2003.

  17. Первый Литовский Статут ( 1529 г.): палеография и факсимиле рукописей списков Замойских и Фирлейского / S.Lazutka.- Vilnius: Margi rastai, 2007.- 535 с.: факс., ил.

  18. Петров М.Н. Молочков В.П. Компьютерная графика. – СПб: Питер, 2002.

  19. Полоцкая ревизия 1552 года / К изд. Подготовил И.И. Лаппо.-М: Изд. Императорского общества истории и древностей российских при Московском университете, 1905.- 238с.

  20. Праг К., Ирвин М. Access 2000. Библия пользователя / Пер. с англ. – М.: Издательский дом “Вильямс”, 2001.
  21. Уокенбах Дж. Microsoft Excel 2000. Библия пользователя / Пер. с англ. – М.: Издательский дом “Вильямс”, 2001.


  22. Хислоп Б., Энжелл Д. Microsoft Word 2000. Библия пользователя: Учебное пособие / Пер. с англ. – М.: Издательский дом “Вильямс”, 2001.

  23. Янушкевіч А.М. Вялікае княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558-1570 гг.- Мн.: Медисонт, 2007.- 356 с.

Дадатак