litceysel.ru
добавить свой файл
1 ... 112 113 114 115 116

прыцягнулi  ỳвагу  стваральнiкаỳ  ФА  (напр.,  у  касцюме  Адама).  Фразеа-

лагiзмы такога тыпу ỳ плане гiсторыi ỳзнiкнення матывуюцца не столькi 
iдэяй  сюжэта,  колькi  адным  з  яго  фрагментаỳ,  нязначных  для  агульнай 
iдэi. У аснове дадзеных адзiнак – вобраз персанажа, пэỳная яго рыса, а не 
звязаная з iмi легенда (у дадзеным выпадку той факт, што Адам быў го-
лы).  Узнiкненне  ФА  з  кампанентам-антрапонiмам  бiблейскага  паход-
жання  шляхам  пераасэнсавання  бiблейскiх  тэкстаỳ – вынiк  работы  свя-
домасцi (i падсвядомасцi),  у  тым лiку  беларускай нацыянальнай свядо-
масцi. 
Пры  аналiзе  фразеалагiзмаỳ  з  прапанаваным  кампанентам  з  пункту 
гледжання злiтнасцi iх структурных частак вартым увагi з’яỳляецца той 
факт,  што  ỳ  лiку  ФА  з  кампанентам-антрапонiмам  бiблейскага  паход-
жання  вылучаюцца  як  фразеалагiчныя  спалучэннi (мафусаiлаỳ  век –  у 
ФА  дапушчальнай  з’яỳляецца  субстытуцыя  кампанента  з  фразеалагiчна 
звязаным значэннем: мафусаiлаỳ век – «доỳгi век»),  так i фразеалагiзмы 
з цэласным значэннем. За аснову падзелу на фразеалагiчныя зрашчэннi i 
адзiнствы, якiя ỳваходзяць у склад семантычна непадзельных ФА, мэтаз-
годна,  на  наш  погляд,  узяць  ступень  тлумачальнасцi  фразеалагiзмаỳ. 
Можна лiчыць, што чым шырэй тлумачальнасць ФА, тым больш нагляд-
на праяỳляецца матываванасць дадзенай адзiнкi. Значыць, фразеалагiзмы 
са  структурным  кампанентам-антрапонiмам  бiблейскага  паходжання  з 
шырокай тлумачальнасцю тыпу ў касцюме Евы з гэтай пазiцыi неабход-
на  квалiфiкаваць  як  фразеалагiчныя  адзiнствы. I наадварот,  чым  вузей-
шай  з’яỳляецца  тлумачальнасць,  тым  блiжэй  дадзеная  ФА  да  фразеала-
гiчных  зрашчэнняỳ  з  прычыны  адсутнасцi  нагляднай  матывацыi (на-
прыклад, валтасараỳ бальвалаамава аслiца i г.д.). 
Парадаксальным,  як  нам  падаецца,  з’яỳляецца  сам  факт  утварэння 

фразеалагiзмаỳ на аснове Бiблii. Гэта можна патлумачыць па меншай ме-

ры  дзвюма  прычынамi.  Па-першае,  як  свяшчэная  кнiга  царквы  Бiблiя 
лiчылася непарушнай святасцю, усе словы, выразы, уся яе мова ацэньва-
лася як увасабленне «святога духа». Гэта, у сваю чаргу, стварала пераш-
коды для пераасэнсавання бiблейскiх матываỳ i cюжэтаỳ. З другога боку, 
Бiблiя – гэта  не  нацыянальная  крынiца,  у  той  час  як  фразеалагiзмы  на-
раджалiся,  як    правiла,  у  рэчышчы  народных  гаворак.  Аднак,  паколькi 
працэс утварэння фразеалагiчных адзiнак, вытокам якiх сталi бiблейскiя 
тэксты,  усё  ж  меỳ  месца  ỳ  гiсторыi  агульначалавечай  культуры,  у  пры-
ватнасцi  беларускай,  то  неабходна  засяродзiць  увагу  на  спецыфiцы  рэа-
лiзацыi бiблейскiх сюжэтаỳ ва ỳстойлiвых адзiнках беларускай мовы. 
Так, вытокам большасцi аналiзуемых фразеалагiзмаỳ сталi сюжэты не 
з пазiтыỳнымi (што, на нашу думку, было б абсалютна натуральным, бо 
Бiблiя  заỳсёды  была  рэгулятарам  паводзiн  у  грамадстве),  але  з 
негатыỳнымi  героямi (напр.,  Фама  няверны,  пацалунак  Юды,  каiнава 
 
234


пячаць, гог i магог i пад.). Гэта абумоỳлена спецыфiкай чалавечага мыс-
лення,  калi  цiкавасць  выклiкае  ỳсё  тое,  што  не  адпавядае  норме,  таму 
што анамалiя творыць жыццё. А таму можна гаварыць пра тое, што ỳ аб-
раным  для  аналiзу  коле  фразеалагiзмаỳ  знаходзiць  адлюстраванне  як 
бiблейскi, так i народны матыỳ. 
Разглядаемыя  ФА  надзвычай  багатыя  на  канатацыi,  якiя  iх  суправад-
жаюць.  У  рэчышчы  гэтай  праблемы  мы  прасочваем  тую  ж  заканамер-
насць,  якая  адзначалася i ỳ  папярэднiм  выпадку:  у  абазначаным  шэрагу 
фразеалагiзмаỳ  пераважае  негатыỳная,  знiжаная  экспрэсiỳна-ацэначная 
афарбоỳка.  Найбольш  тыповымi  вiдамi  такой  стылiстычнай  мар-
кiраванасцi з’яỳляецца: неадабрэнне (конь iсусаỳ), iранiчнасць (валаама-

ва аслiца), жартаỳлiвасць (у касцюме Адама), пагардлiвасць (пацалунак 

Юды).  Гэтым  тлумачыцца  той  моỳны  факт,  што  абсалютная  большасць 
даследуемых  фразеалагiзмаỳ  належыць  да  размоỳных  паводле  iх  функ-
цыянальна-стылёвай  прыналежнасцi.  Фразеалагiзмаỳ,  якiя  характарызу-
юцца  як  стылiстычна  нейтральныя,  параỳнальна  няшмат:  валтасараỳ 
баль,  гог i магог,  арэдавы  вякi (жыць). I толькi  адна  ФА  (мафусаiлаỳ 
век) адзначана паметай кнiжнасцi. 
Адметнасць  ФА  з  кампанентам-бiблеiзмам,  у  прыватнасцi  з  антрапо-
нiмам  бiблейскага  паходжання,  заключаецца  ỳ  тым,  што  дадзеныя 
ỳстойлiвыя  адзiнкi  не  толькi  стваралi  моỳны  каларыт,  адлюстроỳвалi  не 
толькi фрагмент хрысцiянскай культуры, але i фрагмент этычнай карцiны 
свету.  Гэта  звязана  са  спецыфiкай  чалавечага  ỳспрымання  Бога i Бiблii. 
Як ужо адзначалася раней, найчасцей Бiблiя выступала як рэгулятар па-
водзiн у грамадстве, несла свае законы ỳзаемаадносiн, апрыёрныя схемы, 
на  падставе  якiх  людзi  будавалi  ỳласныя  алгарытмы i схемы  жыццёвых 
абставiн.  А  таму  можна  сцвярджаць,  што  ỳ  аналiзуемых  фразеалагiзмах 
закадаваны  каштоỳнасныя  арыенцiры  беларусаỳ,  зафiксаваны  нормы 
агульначалавечай маралi.  
Падводзячы  вынiк,  заỳважым,  што  Бiблiя  стала  унiкальнай  крынiцай 
для  ỳзнiкнення  ФА  са  структурным  кампанентам-антрапонiмам,  а  ỳтво-
раны на аснове бiблейскiх тэкстаỳ фразеалагiчны матэрыял валодае бага-
тым  культуразнаỳчым  зместам,  а  таксама  выяỳляе  значымую  iнфар-
мацыю аб агульначалавечым светабачаннi i светаỳспрыманнi беларуска-
га народа ỳ прыватнасцi. 
Лiтаратура 
1.  Лепешаỳ I. Я. Беларуская фразеалогiя. Мн., 1998. 
2.  Лепешаỳ I. Я. Фразеалагiчны слоỳнiк беларускай мовы: У 2 т. – Мн.: БелЭн, 1993. 
 
235



<< предыдущая страница   следующая страница >>